Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.02.2020

Вам будзе цікава даведацца, пра што вялі гутарку маладыя спецыялісты Мастоўшчыны на адкрытым дыялогу БРСМ?

З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, любві да Радзімы, павагі да мінулага краіны, брацкіх адносіны да іншых народаў у актавай зале ААТ «Мастоўдрэў» адкрыты дыялог БРСМ сабраў разам моладзь якая працуе і воінаў-інтэрнацыяналістаў Мастоўшчыны.
Усё менш сярод нас застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Тым каштоўней той уклад у выхаванне падрастаючага пакалення, які ўносяць воіны-інтэрнацыяналісты. І сёння яны ў страі: з гонарам выконваюць свой грамадзянскі абавязак, ўносяць пасільны ўклад у жыццё нашай малой радзімы, вядуць вялікую працу па падтрымцы сваіх баявых таварышаў, займаюцца патрыятычнай працай з маладым пакаленнем.
Першы сакратар Мастоўскага РК ГА «БРСМ» Вольга Юрэвіч адзначала, што вайна ў Афганістане - адна з самых трагічных старонак летапісу савецкай эпохі. Яна назаўжды застанецца ў памяці не толькі ветэранаў вайны, але і ўсіх наступных пакаленняў.
Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю і хваляваннем слухалі гістарычныя даведкі пра шлях воінаў-інтэрнацыяналістаў, аб іх глыбокай любові да нашай Радзімы, пра тое, як цяжка ісці пад кулі, развітвацца назаўсёды з сябрамі. Перад маладымі спецыялістамі выступілі старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Сяргей Ткачук і воін-інтэрнацыяналіст Мікалай Малчанаў. Яны казалі, што быць членам БРСМ - гэта ўжо ўчынак.
-Вы дапамагаеце ў выхаванні падрастаючага пакалення, а мы будзем падтрымліваць вас у вашых пачынаннях, - падкрэслівалі запрошаныя госці.
Первічная  арганізацыя моладзевага руху на прадпрыемстве ААТ «Мастоўдрэў» сталі самымі актыўнымі ўдзельнікамі праекта «Моладзевы білет - твая сацыяльная падтрымка!». У рамках мерапрыемства члены Саюза моладзі атрымалі новыя квіткі ў выглядзе пластыкавай карты з рознымі модулямі ідэнтыфікацыі.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам"