Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.03.2020

Знайсці правільнае рашэнне. Прыём грамадзян правёў старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты

Трое жыхароў Мастоўскага раёна звярнуліся да старшыні райвыканкама Юрыю Валеватага па садзейнічаннем у вырашэнні сваіх праблемных пытанняў падчас правядзення прыёму грамадзян.
Кіраўнік адной з фермерскіх гаспадарак раёна, маючы намер пашырыць свае сельгасугоддзі яшчэ на некалькі дзесяткаў гектараў, прасіў у старшыні райвыканкама садзейнічання ў вырашэнні дадзенага пытання.
Фермер займаецца вырошчваннем бульбы, цыбулі, збожжавых культур. У будучыні плануе пашырыць пасевы бульбы для яго далейшай перапрацоўкі на крухмальным заводзе. Таксама ён гатовы удыхнуць жыццё ў старыя будынкі, наяўныя на ўчастку, які ён просіць у арэнду.
- Я не супраць перадаць гэтыя землі і закінутыя будынкі ў добрыя рукі, - падкрэсліў Юрый Мікалаевіч, - пытанне толькі ў тым, што яны належаць ААТ «Мастаўчанка». Каб выканаць патрабаванні заканадаўства, неабходна рашэнне кіраўніцтва гаспадаркі ўзгадніць з крэдыторамі. Звяртайцеся ў «Мостовчанку», хай прапрацоўваюць гэтае пытанне.
Яшчэ адна жыхарка раёна звярнулася з просьбай аб дапамозе ў працаўладкаванні. Будучы маладым спецыялістам, дзяўчына адпрацавала належны тэрмін у адной з гаспадарак раёна аграномам і звольнілася. Пошукі новага месца працы з годным заробкам і добрым сацыяльным пакетам выніку не прынеслі. Ёй прапанавалі вярнуцца назад у гаспадарку. Праўда, заняць ранейшую пасаду яна не можа па стане здароўя. Але ў сельгаспрадпрыемстве паабяцалі знайсці кампраміснае рашэнне.
Звярнуўся на прыём жыхар вёскі Нацкава былі дадзены тлумачэнні па пытанні рамонту дарог.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»