Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.08.2020

Зварот старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Ю.М. Валеватага да жыхароў Мастоўскага раёна

Паважаныя жыхары Мастоўскага раёна!

У згодзе мы жылі на працягу ўсяго часу з моманту набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь. Мы заўсёды шанавалі мір і спакой на нашай зямлі. У перыяд станаўлення суверэннай і незалежнай Беларусі мы РАЗАМ прайшлі нялёгкі шлях. Кожны з ВАС сваёй працай унёс свой уклад у развіццё і росквіт нашага раёна і Беларусі.
Толькі за апошняе дзесяцігоддзе ў Мастоўскім раёне пабудаваны новы крухмальны завод. Праведзена мадэрнізацыя нашага галоўнага прадпрыемства ААТ «Мастаўдрэў», якасць прадукцыі, што вырабляецца адпавядае патрабаванням міжнародных стандартаў. На сённяшні дзень гэта адзіны ў Беларусі вытворца шырокафарматнай фанеры.
Свой уклад у развіццё раёна ўносяць работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, працай якіх забяспечваецца харчовая бяспека.
Будуюцца новыя жылыя дамы, абнаўляюцца ўстановы адукацыі і аховы здароўя, культуры, пачаў працаваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Прынёманскі».
Усяго гэтага мы дасягнулі з вамі разам, за кожным вынікам стаіць праца рабочага, селяніна, фермера, будаўніка, лекара, настаўніка, работніка культуры, індывідуальнага прадпрымальніка. 
Усіх нас аб'ядноўвае любоў да нашага агульнага дому, удзел у яго лёсе. 
За мінулы тыдзень мы назіраем спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне, падзяліць грамадства на сваіх і чужых. Работнікаў прадпрыемстваў заклікаюць выходзіць на забастоўкі. Аднак, спыненне работы прадпрыемстваў - гэта сур'ёзны ўдар па эканоміцы Беларусі, эканоміцы нашага раёна. Гэта ўдар па людзях старэйшага пакалення, работнікам прадпрыемстваў і арганізацый, жанчынам, якія знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзіцем, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якім неабходна плаціць пенсіі, заработную плату і дапамогі.
Заклікаю ВАС, паважаныя жыхары Мастоўскага раёна, не рушыць ўласнымі рукамі ўсё тое, што было створана за гады незалежнасці нашай краіны.
Праявіце стрыманасць і будзьце разважлівым! 
Не рабіце неабдуманых дзеянняў, якія могуць нанесці шкоду як вам, так і грамадству ў цэлым. 
МЫ РАЗАМ павінны захаваць мір і спакой для нас і нашых дзяцей.
Шлях эскалацыі і варожасці ў грамадстве - гэта НЕ НАШ ШЛЯХ! Давайце скажам НЕ разбурэнням, злосці і гвалту! 
Нам жыць на гэтай зямлі і будаваць нашу будучыню РАЗАМ!
Я хачу, каб на нашай цудоўнай Мастоўшчыне быў мір, каб людзі розных поглядаў слухалі і чулі адзін аднаго, і заставаліся адзіным НАРОДАМ - БЕЛАРУСАМІ!