Рус
Касцёл святой Ганны в.Лунна |
Пабудаваны ў 1782 годзе з цэглы, у 1895 годзе рэканструяваны (без змен пакінута толькі апсіда). Значная частка яго каменных сцен падчас перабудовы была заменена на бутавы камень. З гэтага часу храм набыў рысы архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам з 5-граннай апсідай. Архітэктурныя дэталі (ліштвы, карнізы, акантоўка лапатак) пабелены і графічна вылучаны на поліхромным фоне бутавай муроўкі. Складаную трактоўку атрымаў 3-вугольны франтон галоўнага фасада, у які ўкампанаваны плоскі ўтрыраваны пілястравы порцік з самастойным франтонам. Сцены фасадаў абліцаваны бутавым каменем, архітэктурныя дэталі (ліштвы, карнізы, вуглы пілястраў) пабелены і графічна вылучаны на поліхромным фоне бутавай муроўкі. . Інтэр`ер мае выцягнутую па падоўжанай восі кампазіцыю. Выцягнутая па падоўжанай восі малітоўная зала падзелена высокімі драўлянымі слупамі (размалёўка імітуе мармуравыя калоны) на 3 нефы. Цэнтральны з іх перакрыты драўляным цыліндрычным скляпеннем і аб’яднаны ім з конхавай апсідай. Спалучэннем з плоскай столлю бакавых нефаў у 4-сценным аб’ёме створана развітая прастора, арганізацыя якой нагадвае старадаўнія каталіцкія базілікі. Цэнтральны неф перакрыты драўляным падвесным цыліндрычным скляпеннем, у бакавых нефах столь драўляная плоская, у апсідзе перакрыццё цаглянае – конха. Ва ўсходняй частцы бакавых нефаў размешчаны на ½ вышыні залы два сакрысціі з галерэямі. Уздоўж заходняй сцяны – хоры. Інтэр`ер упрыгожваюць сем драўляных неагатычных разных алтароў работы мясцовых майстроў. У афармленні інтэр’ера храма шырока выкарыстана дрэва. Касцёл – помнік архітэктуры позняга класіцызму. Мастацкае афармленне дапаўняе размалёўка арнаментальнага фрыза з поясам аб’яднаных гірляндамі медальёнаў, падпружных арак, плафонных разетак і арнаментальна-геральдычны жывапіс. |
Свята-Мікалаеўская царква в. Дубна |
Свята-Мікалаеўская царква пабудавана ў 1844 г. з цэглы, 3-прастольная. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Манументальны квадратны ў плане двухярусны аб`ём завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Вузлы аб`ёму адзначаны чацверыковымі вежамі з такой жа формай купаламі. Да асноўнага аб`ёму далучана прамавугольная апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Апсіда вылучана трохярусным драўляным іканастасам. Асобую каштоўнасць маюць абразы ХІХст. “Святы Мікола”, “Святы Георгій”, “Іаан Багаслоў”. Плоскасныя фасады дэкараваны вельмі сціпла: яны членяцца арачнымі аконнымі праёмамі і прафіляванымі карнізамі. |
Свята- Пакроўская царква в. Бялавічы |
Пабудавана з цэглы і бутавага каменю па фундацыі уладальнікаў маёнтка Аскеркаў. Адрамантавана ў 1872 годзе за кошт прыхаджан. Помнік архітэктуры стылю ампір. Мае прамавугольны аб`ём з больш нізкай паўкруглай апсідай пад канічным дахам. На фасадзе – трохвугольны франтон з увагнутымі бакавымі гранямі. Над франтонам – 8-гранная званіца з граненым цыбулепадобным купалам. Мураваны іканастас вырашаны ў два ярусы і завершаны трохвугольным франтонам. Іншыя іканастасы запаўняюць абразы “Іаан Хрысціцель”, “Сіксцінская мадона”, “Укрыжаванне”. Разліковы рахунак «Прыход храма Пакрова Прысвятой Багародзіцы в. Бялавічы Мастоўскага раёна”: BY38AKBB31350000415010000000, ОАО «АСБ БЕЛАРУСБАНК». |
Свята- Троіцкі касцёл в. Плябанаўцы |
Пабудаваны на паўднёвай ускраіне в. Плябанаўцы ў 1740 г. з дрэва, мураваная брама і двухярусная званіца – ў 1856 г. Дэкор інтэр`ера выкананы ў 1798-99 гг. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб`ёму прымыкаюць пяцігранная апсіда з сакрыціямі з усходу, бабінец і 2 вуглавыя вежы з захаду. Сцены ашаляваны і ўмацаваны вертыкальнымі сцяжкамі. Асноўны аб`ём і апсіда накрыты адным двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны высокім франтонам з вежачкай. Сцены дэкарыраваны фрызам, жывапісам, выкананым у тэхніцы грызайль. Помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока. Разліковы рахунак касцёла Святой Тройцы аг. Струбніца Мастоўскага раёна: BY24AKBB31350000415084000000 БИК AKBBBY21400 УНН 500126714 |
Брацкая магіла г.Масты, на могілках |
Брацкая магіла савецкіх воінаў. На могілках. Пахаваны 150 воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944г. пры вызваленні горада Масты ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск. |
Брацкая магіла г.Масты, вул.Савецкая |
Брацкая магіла, ў якой пахаваны 855 воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Васіль Пятровіч Жукаў. У 1961 годзе на брацкай магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам, у 1985 годзе рэканструяваны. Уяўляе сабой жалезабетонны пастамент вышынёй 6 метраў на такой жа аснове, шырынёй 7 метраў, абліцаваны гранітнымі плітамі, злева ад пастамента нахіленая пліта з прозвішчамі загінутых, выкананых на металічных плітах з рэльефнымі металічнымі літарамі. |
Брацкая магіла в.Малькавічы |
У цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 53 невядомыя воіны, якія загінулі на тэрыторыі сельсавета ў Вялікую Айчынную вайну і ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. пастаўлены абеліск. Ўяўляе сабой у аснове дзве пліты прамавугольнай формы рознай вышыні ( шырыня асновы 2 метра, дліна – 1,5 метра), якія ўзвышаюцца на шырокай аснове і умацаваны адна на адной з устаноўленым на іх абеліскам з надпісам вышынёй 0,8 метра. |